
Пад такой назвай прайшлі гучныя чытанні для ўдзельнікаў аматарскага аб`яднання “Буслік” у філіяле “Зарудаўеўская сельская бібліятэка”. Бібліятэкар расказала дзецям аб тым, што казка – гэта вуснае апавяданне, у якім людзі з даўніх часоў выказвалі свае мары аб шчасці, аб перамозе дабра над злом, аб цудоўных і чароўных краінах, дзе хацелася б жыць.