Народная мудрасць гаворыць — казка складам красна. З казкай людзі знаёмяцца з самага дзяцінства. Асноўная функцыя казак — выхаваўчая, бо яны вучаць дабру, бескарыслівасці, альтруізму.
10 жніўня ў філіяле “Мастоўская гарадская бібліятэка” прайшло падарожжа ў казку «За горы, за лясы, за шырокія моры». Мерапрыемства наведалі выхаванцы ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Мастоўскага раёна».
Дзеці чыталі ўрыўкі з казак, з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі загадкі. А напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі згулялі ў пазнавальную гульню «Мемары».





























11 августа, 2022
Moderator
Опубликовано в рубрике 

























