4 жнiўня ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” ўдзельнiкi аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост” сабралiся на лiтаратурна-музычны вечар “I застанецца песняй у народзе…”, прысвечаны знакамiтаму беларускаму кампазiтару Iгару Лучанку.
Кампазiтару, чыю творчасць ведаюць i любяць многiя пакаленнi, 6 жнiўня споўнiлася б 85 гадоў… Музычныя творы Iгара Лучанка заслужылi шчырую любоў i пакарылi публiку розных пакаленняў з многiх краiн. Ён напiсаў песнi на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Куляшова, П.Панчанкi i многiх iншых. Усе яго песнi прасякнуты патрыятызмам, любоўю да роднай зямлi.
Бiблiятэкар пазнаёмiла прысутных з бiяграфiяй i творчым шляхам кампазiтара. Пад акампанемент баяна Цуркан Янiны ўсе разам спявалi песнi, напiсаныя на яго музыку: “Мой родны кут”, “Майскi вальс”, “Алеся”, “Спадчына”, “Жураўлi на Палессе ляцяць”.
Вядомы паэт Мiкалай Пятровiч Iваноўскi прыйшоў на вечар са сваёй новай кнiжкай “Духмяны падарунак”, якая нядаўна вышла з друку i якую ён падарыў бiблiятэцы. Мiкалай Пятровiч прачытаў некалькi новых вершаў.
За сталом з духмяным чаем, з песнямi пад баян вечар прайшоў весела i цiкава.