офисные услуги

Падарожжа ў краіну мудрасці

30 ліпеня ў філіяле “Гудзевіцкая сельская інтэграваная бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост” ладзіўся вечар адпачынку “Падарожжа ў краіну мудрасці”.

Мудрасць людзей сталага ўзросту – гэта бясцэнны дар, вопыт пражытых гадоў і святло, якое яны перадаюць маладым. Мудрасць прыходзіць з гадамі праз вопыт, цярпенне і пераадоленне цяжкасцяў. Удзельніцы вечара адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны па вядомых класічных творах і вершах савецкіх паэтаў.

Быў праведзены конкурс на веданне крылатых фраз і прыказак пра мудрасць, працу, сяброўства. Чытачы мудрага ўзросту ўспаміналі і спявалі песні свайго юнацтва пра жыццё, каханне, а таксама чыталі любімыя вершы. За кубкам духмянай гарбаты падзяліліся ўспамінамі з юнацтва і расказалі пацешныя выпадкі з жыцця. Вечар адпачынку падарыў усім радасць зносін і зарад бадзёрасці.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.