офисные услуги

Ведай i любi родную мову

22 лютага ў фiлiяле “Стралецкая сельская бiблiятэка” да Мiжнароднага дня родной мовы прайшоў конкурс знаўцаў родной мовы “Ведай i любi родную мову”. У конкурсе прынялi ўдзел чытачы паважанага ўзросту. На пачатку мерапрыемства бiблiятэкар нагадала, што ў свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага ёсць толькi адна родная мова. Менавiта на гэтай мове ён размаўляе з роднымi, сябрамi, знаёмымi. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца беларуская мова.

Падчас мерапрыемства актыўныя чытачы ўдзельнiчалi ў наступных конкурсах: “Загадкi-жарты”, “Самы кемлiвы”, “Перакладчыкi”, “Народныя святы”, “Паэтычны”, “Старонкi мiнулага i сучаснага”. Затым ўдзельнiкi мерапрыемства чыталi вершы паэтаў-землякоў на беларускай мове.

Усе ўдзельнiкi праявiлi свае веды, кемлiвасць i знаходлiвасць i даказалi, што ведаюць i любяць сваю родную мову.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.