
11 кастрычніка 1913 года ў горадзе Мінску нарадзілася беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет. Яе нездарма называюць беларускай Агніяй Барто. Усё жыццё паэтэса пісала для дзяцей і пра дзяцей. Сапраўднае імя – Эдзі Сямёнаўна Каган. Маці будучай знакамітасці працавала ў бібліятэцы імя Пушкіна (г.Мінск) і менавіта яна прывіла сваёй дачцэ любоў да літаратуры.