
Родная мова ўваходзiць у наша жыццё з вуснаў мацi. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускiх казак, легендаў, паданняў. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для вучняу 3 класа ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа” прайшла вiктарына “Не пакiдайце мовы роднай…”. Бiблiятэкар Пронька Валянцiна Уладзiмiраўна правяла кароткi экскурс […]