
Гэты чалавек прысвяціў сваё жыццё служэнню роднай мове, вывучэнню беларускай літаратуры і адкрыццю невядомых яе старонак. Тысячы выпускнікоў Магілёўскага педагагічнага інстытута, а потым універсітэта імя А.Куляшова панеслі сваім вучням веды, успамінаючы запамінальныя лекцыі цудоўнага педагога, кандыдата філалагічных навук, дацэнта, легендарнага дэкана філалагічнага факультэта Яраслава Іванавіча Клімуця. А ягоныя глыбокія даследванні творчасці беларускіх пісьменнікаў надалі яму […]