
19 лістапада ў культурным жыцці нашага горада адбылася незабыўная падзея. У Мастоўскай раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны прайшла творчая сустрэча чытачоў з папулярнай беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай, аўтарам вядомых раманаў “Территория души”, “Площадь согласия”, “Миг бесконечности”, а таксама некалькіх вершаваных зборнікаў. Гэта быў даверлівы дыялог пісьменніцы з чытачамі, які цягнуўся на працягу двух […]