офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Территория творчества

 19 лістапада ў культурным жыцці нашага горада адбылася незабыўная падзея. У Мастоўскай раённай бібліятэцы ў рамках Тыдня культуры Мастоўшчыны прайшла творчая сустрэча чытачоў з папулярнай беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай, аўтарам вядомых раманаў “Территория души”, “Площадь согласия”, “Миг бесконечности”, а таксама некалькіх вершаваных зборнікаў. Гэта быў даверлівы дыялог пісьменніцы з чытачамі, які цягнуўся на працягу двух гадзін і прайшоў на адным дыханні.

Пасля ўступнага слова вядучай Людмілы Пакаціла, Наталля Батракова расказала пра сваё жыццё, падзялілася ўспамінамі дзяцінства, юнацтва, яркімі жыццёвымі момантамі.

Падчас сустрэчы аўтарка дэкламавала вершы, якія выклікалі глыбокае суперажыванне кожнага слухача. Прыхільнікі пісьменніцы, а гэта ў асноўным жаночая аўдыторыя, цікавіліся яе творчасцю, шляхам у літаратуру, планамі на будучае, а таксама задавалі пытанні, на якія аўтарка адказала шчыра і падрабязна, падкупіўшы прысутных сваёй адкрытасцю.

У ходзе мерапрыемства быў прадэманстраваны буктрэйлер да новага зборніка вершаў Наталлі Батраковай “Экстрасистолы любви”.

Падарункам для ўсіх прысутных стала выкананне аўтаркай песень на ўласныя вершы, пакладзеныя на музыку вядомым беларускім кампазітарам Сяргеем Сухамліным. Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі набыць кнігі пісьменніцы і атрымаць аўтограф. Наталля Батракова пакінула запіс у Гасцявой кнізе Мастоўскай раённай бібліятэкі.

IMG_3641

IMG_3651

IMG_3648

IMG_3657

DSCN3258

DSCN3280

DSCN3268

DSCN3273

DSCN3276

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.