офисные услуги

Архивы за месяц Август, 2015

Марафон прававых ведаў “У цэнтры ўвагі – правы чалавека”

  З 1 па 8 верасня 2015 года ў бібліятэках ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” аб’яўлены марафон прававых ведаў “У цэнтры ўвагі – правы чалавека”, у межах якога пройдуць мерапрыемствы: 4 верасня Гудзевіцкая сельская бібліятэка-цэнтр нацыянальнай культуры прапануе чытачам адкрыты прагляд літаратуры “У свеце правапарадку і законнасці”. (17.00)

Дзень беларускага пісьменства

6 верасня 2015 года – Дзень беларускага пісьменства. Сёлета свята роднага слова пройдзе ў горадзе Шчучын. У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў бібліятэках ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” будзе праведзены шэраг цікавых мерапрыемстваў:  2 верасня Лунненская сельская бібліятэка запросіць чытачоў на ўрок гісторыі “Гістарычныя постаці”. (16.00) У Пацавіцкай сельскай бібліятэцы пройдзе ўрок роднага слова “Які […]

Лето с книгой интересней, увлекательней, полезней

Лета – гэта цудоўная пара. Лета – гэта пара прыгод, гульняў і забаў. А для тых, хто любіць чытаць, гэта яшчэ час чытаць добрыя кнігі. 28 жніўня ў Дубненскай сельскай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай праграмы “Лета і кніга” прайшло свята “Лето с книгой интересней, увлекательней, полезней”, дзе маленькіх чытачоў сустрэлі літаратурныя героі Карлсан і Мальвіна.

Уроки Мойдодыра

27 жніўня гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла на пазнавальны ўрок-меркаванне “Уроки Мойдодыра” выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Мастоўскага раёна”. Падчас мерапрыемства дзеці атрымалі цікавую і карысную інфармацыю аб тым, чаму трэба займацца спортам, уважліва адносіцца да свайго здароўя, як захоўваць правілы асабістай гігіены і правільна харчавацца.

2015 год – Год моладзі

   1 верасня да Года моладзі ў Мастоўскай раённай бібліятэцы пройдзе вечар маладзёжных book-сімпатый “Я люблю чытаць!”. (11.00) У раённай дзіцячай бібліятэцы адбудзецца актуальны дыялог “На цябе, наша моладзь, надзея!”. (12.00)

Раім паслухаць

21 жніўня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў справаздачна-выбарчага сходу Мастоўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” супрацоўнікам чытальнай залы Чайкінай С.І. быў праведзены агляд аўдыякніг “Раім паслухаць”. У аглядзе былі прадстаўлены навінкі аўдыякніг на самы розны густ і самага рознага накірунку.

Сто затей для ста друзей

  30 жніўня Струбніцкая сельская бібліятэка прапануе ўдзельнікам аматарскага аб’днання  “Краіна талентаў” здзейсніць падарожжа па беларускіх рамёствах пад назвай “Сто затей для ста друзей”. (16.00)

Беларускія балоты – багацце нашай краіны

30 жніўня  ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Верасок” адбудзецца пазнавальная гадзіна “Беларускія балоты – багацце нашай краіны”. (16.00)    

Уроки Мойдодыра

  27 жніўня ў гарадской дзіцячай бібліятэцы будзе праведзены пазнавальны ўрок-меркаванне “Уроки Мойдодыра”. (15.00)      

Лето с книгой интересней, увлекательней, полезней

  28 жніўня Дубненская сельская бібліятэка правядзе літаратурна-музычнае свята “Лето с книгой интересней, увлекательней, полезней”, на якім будуць падведзены вынікі  праграмы “Лета і кніга” (16.00)