Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Раім паслухаць

21 жніўня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў справаздачна-выбарчага сходу Мастоўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” супрацоўнікам чытальнай залы Чайкінай С.І. быў праведзены агляд аўдыякніг “Раім паслухаць”. У аглядзе былі прадстаўлены навінкі аўдыякніг на самы розны густ і самага рознага накірунку. Сярод іх класічныя творы рускай, беларускай, замежнай літаратуры, фантастыка, дэтэктывы, папулярныя раманы. Была звернута ўвага на  аўдыякнігі па гісторыі Беларусі, праваслаўю, садаўніцтву і агародніцтву, а таксама на дыскі з аўдыяспектаклямі, з дапамогай якіх можна пабываць у своеасаблівым тэатры ля мікрафона.

Перад удзельнікамі сходу выступіў народны ансамбль народнай песні “Ярыца”.

DSCN2096

DSCN2094

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.