офисные услуги

Архивы за месяц Апрель, 2015

Дзіўны край! Ён быццам для паэтаў

12 красавіка ў 17.00 ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы для чытачоў пройдзе краязнаўчы ўрок “Дзіўны край! Ён быццам для паэтаў”. Гаворка на мерапрыемстве будзе ісці пра Беларусь, родныя краявіды, вёску Пацавічы. Асобная старонка ўрока будзе прысвечана землякам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Прысутныя пазнаёмяцца з ўспамінамі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны  Баравіка Р.Ф.

Па старонках Чырвонай кнігі

10 красавіка ў рамках месячніка экалагічных ведаў “Завещано беречь нам эту землю” ў Правамастоўскай сельскай бібліятэцы для вучняў малодшага школьнага ўзросту была праведзена інфармацыйная гадзіна “Па старонках Чырвонай кнігі”. Маленькія чытачы даведаліся пра гісторыю стварэння Чырвонай кнігі, пазнаёміліся з жывёламі і раслінамі нашай краіны, якія з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Са зборніка “Чырвоная […]

Путешествие аргонавтов

Міфы Старажытнай Грэцыі – гэта велізарная скарбніца мастацкіх вобразаў, выдатных твораў мастацтва. 16 красавіка 2015 года ў раённай дзіцячай бібліятэцы пройдзе чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Читай-компания”, прысвечанае міфалогіі Старажытнай Грэцыі. Удзельнікам мерапрыемства будзе прапанавана віктарына “Путешествие аргонавтов”, якая дасць магчымасць прадэманстраваць сваё веданне міфаў. (15.00)

Любі браток, родны куток

18 красавіка ў Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Буслік” адбудзецца эколага-краязнаўчая гульня “Любі браток, родны куток”. На мерапрыемстве прысутныя даведаюцца аб гістарычным мінулым роднага краю, культурнай спадчыне і традыцыях  беларусаў. (18.00)

Па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь

10 красавіка ў 16.00 Правамастоўская сельская бібліятэка правядзе для вучняў 3-4 класаў Правамастоўскай СШ інфармацыйную гадзіну “Па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь”, падчас якой дзеці пазнаёмяцца з жывёламі і раслінамі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Прагучаць вершы і казкі пра ахоўных жывёл і птушак.Увазе слухачоў будзе прадстаўлена выстава “Дзівосны свет роднай прыроды”.

Хто ў лесе жыве, што ў лесе расце

5 красавіка 2015 года гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў 2-3 класаў СШ №3 на экалагічную гадзіну “Хто ў лесе жыве, што ў лесе расце”, якая была праведзена ў рамках месячніка экалагічных ведаў “Завещано беречь нам эту землю”. Мерапрыемства складалася з шасці тураў, у якіх удзельнікі адгадвалі загадкі  пра лес, жывёлы і расліны, а таксама пазнаёміліся […]

Спраўляемся са стрэсам

4 красавіка 2015 года ў Лунненскай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Сучасніца” пад назвай “Спраўляемся са стрэсам”. Члены клуба даведаліся, што стрэс – гэта зваротная рэакцыя арганізма на экстрэмальныя ўмовы, якія парушаюць эмацыйны спакой і раўнавагу чалавека, абмеркавалі прыкметы і крокі пераадолення стрэсу, а таксама пазнаёміліся з літаратурай па гэтай тэме, якая маецца […]

Беларусь и Россия – созвучие сердец

“Беларусь и Россия – созвучие сердец” – пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне”, якое адбылося 2 красавіка 2015 года і было прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Вучням 8-10 класаў СШ № 3 г. Масты, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, бібліятэкары прапанавалі цікавую і пазнавальную праграму, электронную прэзентацыю “Лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы […]