Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Беларусь и Россия – созвучие сердец

Беларусь и Россия – созвучие сердец” – пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне”, якое адбылося 2 красавіка 2015 года і было прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Вучням 8-10 класаў СШ № 3 г. Масты, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, бібліятэкары прапанавалі цікавую і пазнавальную праграму, электронную прэзентацыю “Лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва”. Гэтай тэматыцы была прысвечана выстава “Брацкі саюз двух народаў”.

Першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Палуйчык Анастасія Валер’еўна расказала вучням аб супрацоўніцтве ў галіне маладзёжнай палітыкі паміж Расіяй і Беларуссю.

Лірычную афарбоўку мерапрыемству надало выступленне народнага ансамбля народнай песні “Ярыца”. Шчырыя песні ў выкананні ансамбля нікога не пакінулі абыякавымі.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.