2024 год багаты на шматлiкiя падзеi. Адна з iх – васьмiдзесяццiгоддзе Гродзенскай вобласцi. Да гэтай знакавай падзеi 19 верасня ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” прайшла гадзiна гiсторыi “Шлях i лёс твой Гродзеншчына”. На мерапрыемства сабралiся ўдзельнiкi аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост”.
Гродзеншчына – край з багатай гiсторыяй i самабытнай культурай. Бiблiятэкар расказала прысутным пра гiсторыю ўтварэння, асноўныя этапы станаўлення і развiцця рэгіёну, Гродзеншчыну ў гады Вялiкай Айчыннай вайны i аднаўленне ў пасляваенны час. Асаблiва было шмат зроблена ў рэгiёне за апошнiя 30 гадоў. І сёння мы жывем у цудоўнай, квiтнеючай Гродзенскай вобласцi. Удзельнiкi мерапрыемства пазнаёмiлiся з кнiгамi пра Гродзенскую вобласць з фонду бібліятэкі, паглядзелi вiдэапрэзентацыю “Достопримечательности Гродно и области”. Закончылася сустрэча пажаданнем таго, каб i далей жыць пад мiрным небам, і заставацца сапраўднымi патрыётамi.