Беларуская мова чаруе, вабiць сваей прыгажосцю, мiлагучнасцю. Няма нiчога лепшага за мову, якая завецца роднай.
Да Мiжнароднага дня роднай мовы ў фiлiяле “Мiкелеўшчынская сельская бiблiятэка” адбылася iнтэлектуальная гульня “Цеплыня беларускага слова” сярод чытачоў паважанага ўзросту.
Памiж сабой спаборнiчалi дзве каманды – “Аксамiткi” i “Васiлькi”. Гульня складалася з сямі конкурсаў, пры правядзеннi якiх удзельнiкi паказалi свае ўменнi i валоданне беларускiм словам, успамiналi працяг вершаваных радкоў беларускiх паэтаў, прадоўжвалі словы песнi пасля прыпынку ў музычным конкурсе.