офисные услуги

У свеце родных слоў

21 лютага ва ўсiм свеце адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова – гэта наша родная мова, якая заслугоўвае ўвагi i захавання.  Яна мае багатую гiсторыю i лiтаратуру, якiя адлюстроўваюць наш дух i характар. Нам, беларусам, у спадчыну дасталася ўнiкальная мова – жывая i мiлагучная, песенная i паэтычная, старажытная i сучасная.

21 лютага ў фiлiяле “Мiкелеўшчынская сельская бiблiятэка” адбыўся турнiр знаўцаў “У свеце родных слоў” сярод чытачоў паважанага ўзросту. Перад пачаткам турнiра бiблiятэкар нагадала прысутным аб вялiкай сiле ўздзеяння слова на чалавека, прачытала ўрывак з прыгожага верша Максiма Танка “Родная мова”. Падчас мерапрыемства ўдзельнiкi выконвалi розныя заданнi: займалiлiся перакладнiцкай справай, пабывалi рэдактарамi, сабiрали прыказкi, адгадвали загадкi. У заключэннi мерапрыемства бiблiятэкар пажадала ўдзельнiкам чытаць больш кнiг на роднай мове.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.