21 лiпеня ў фiлiяле «Гудзевiцкая сельская бiблiятэка» сабралiся ўдзельнiкi аматарскага аб`яднання «Залаты ўзрост» на лiтаратурны вечар-прэзентацыю «Суквецце любовi» (ў рамках раённай бiблiятэчнай праграмы «В гармонии с возрастом» на 2021 — 2023 гг.).
Увазе прысутных была прадстаўлена новая кнiга нашага вядомага паэта-земляка, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, Мiкалая Пятровiча Iваноўскага. Мiкалай Пятровiч выбраў смелую назву для сваёй новай кнiгi, асаблiва, калi ўзгадаць, што выдавалася яна з нагоды 70-гадавога юбiлею аўтара. Але ж, любовi пакорлiвыя ўсе ўзросты, як некалi пiсаў класiк рускай лiтаратуры А.С. Пушкiн.
Кнiга складаецца з пяцi раздзелаў. Менавiта тэме кахання прысвечаны першы раздел гэтай кнiгi пад назвай «Вясной вяртаецца любоў…», i ён самы, бадай, буйны раздзел зборнiка. Тут можна прачытаць пра каханне ва ўсiх яго праявах, шчаслiвае i няшчаснае, якое дорыць акрыленасць альбо пакуты, але без якога жыццё немагчымае…
Другi раздзел зборнiка называецца «Памяць не парвецца…». Ён змяшчае вершы патрыятычнай тэматыкi. Трэці раздзел — «А вёсачка вабiць…» — гаворыць сам за сябе. Тут змешчаны вершы, прысвечаныя малой радзiме Мiкалая Iваноўскага — вёсачцы Пачуйкi, што на Ваўкавышчыне. Тэматыку трэцяга раздзела кнiгi працягвае раздзел чацвёрты — «Пах палёў, збажыны…», дзе знаходзяцца лiрычныя вершы пра прыроду i поры года. Завяршае кнiгу пяты раздзел — «Байкi i жарты». У iм змешчана гумарыстычная паэзiя.
Пра ўсе гэтыя разделы расказаў сам Мiкалай Пятровiч. Ён прачытаў некалькi вершаў з кожнага раздзела і падарыў бiблiятэцы сваю новую кнiгу. Ганарымся тым, што нашы чытачы могуць прачытаць амаль усе кнiгi вядомага паэта.
Вечар закончыўся сюрпрызам! Удзельнiца аб`яднання, музыкант-запальнiчка Цуркан Янiна, выканала песню «Любовi днi» на сваю музыку i на верш Мiкалая Пятровiча з новай кнiгi.


































22 июля, 2022
leeloo
Опубликовано в рубрике 

























