21 лiпеня ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” сабралiся ўдзельнiкi аматарскага аб`яднання “Залаты ўзрост” на лiтаратурны вечар-прэзентацыю “Суквецце любовi” (ў рамках раённай бiблiятэчнай праграмы “В гармонии с возрастом” на 2021 – 2023 гг.).
Увазе прысутных была прадстаўлена новая кнiга нашага вядомага паэта-земляка, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, Мiкалая Пятровiча Iваноўскага. Мiкалай Пятровiч выбраў смелую назву для сваёй новай кнiгi, асаблiва, калi ўзгадаць, што выдавалася яна з нагоды 70-гадавога юбiлею аўтара. Але ж, любовi пакорлiвыя ўсе ўзросты, як некалi пiсаў класiк рускай лiтаратуры А.С. Пушкiн.
Кнiга складаецца з пяцi раздзелаў. Менавiта тэме кахання прысвечаны першы раздел гэтай кнiгi пад назвай “Вясной вяртаецца любоў…”, i ён самы, бадай, буйны раздзел зборнiка. Тут можна прачытаць пра каханне ва ўсiх яго праявах, шчаслiвае i няшчаснае, якое дорыць акрыленасць альбо пакуты, але без якога жыццё немагчымае…
Другi раздзел зборнiка называецца “Памяць не парвецца…”. Ён змяшчае вершы патрыятычнай тэматыкi. Трэці раздзел – “А вёсачка вабiць…” – гаворыць сам за сябе. Тут змешчаны вершы, прысвечаныя малой радзiме Мiкалая Iваноўскага – вёсачцы Пачуйкi, што на Ваўкавышчыне. Тэматыку трэцяга раздзела кнiгi працягвае раздзел чацвёрты – “Пах палёў, збажыны…”, дзе знаходзяцца лiрычныя вершы пра прыроду i поры года. Завяршае кнiгу пяты раздзел – “Байкi i жарты”. У iм змешчана гумарыстычная паэзiя.
Пра ўсе гэтыя разделы расказаў сам Мiкалай Пятровiч. Ён прачытаў некалькi вершаў з кожнага раздзела і падарыў бiблiятэцы сваю новую кнiгу. Ганарымся тым, што нашы чытачы могуць прачытаць амаль усе кнiгi вядомага паэта.
Вечар закончыўся сюрпрызам! Удзельнiца аб`яднання, музыкант-запальнiчка Цуркан Янiна, выканала песню “Любовi днi” на сваю музыку i на верш Мiкалая Пятровiча з новай кнiгi.