15 верасня 2022г. аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” была арганізавана паэтычная сустрэча з местнай паэтэсай Галінай Васілеўскай. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 9-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Масты” з настаўніцай Ганцэвіч Наталляй Уладзіміраўнай.
Сустрэча з таленавітым чалавекам заўсёды акрыляе, натхняе на творчасць. Галіна Іосіфаўна падзялілася сваімі планамі на будучыню, зачытала вершы “Край мой Прынёманскі”, “Нашчадкам”, “Мастам” і другія. Падлеткі з задавальненнем слухалі ўспаміны аб яе творчым станаўленні, аб цяжкасцях і перашкодах на шляху да вядомасці і поспеху.
Аб сучасных паэтах вядома не вельмі шмат, хоць яны жывуць сярод нас… Здавалася б, звычайныя людзі… Але ў мітусні пастаянных клопатаў яны не перастаюць дзівіцца прыгажосці роднай зямлі, бачыць тое, што для многіх з нас стала звыклым і незаўважным. Яны вучаць нас ганарыцца сваёй малой радзімай, вядуць нас да думкі аб тым, што таленты нараджаюцца, жывуць і ствараюць геніяльныя творы не толькі ў сталіцах, але і ў самых аддаленых кутках нашай краіны. Магчыма, пасля такой сустрэчы нехта з прысутных старшакласнікаў таксама выбярэ шлях паэта ці пісьменніка і будзе шчыра славіць свой родны край у літаратуры.