офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Узнагароджанне чытачоў

На мерапрыемстве адкрыцця бібліятэкарамі раённай бібліятэкі былі старанна прааналізаваны чытацкія фармуляры – вынікі чытацкай дзейнасці, і выяўлены самыя актыўныя чытачы.

Яны розныя па ўзросце, роду дзейнасці, захапленнях і інтарэсах. Але ёсць тое, што іх аб’ядноўвае – гэта любоў да кнігі і чытання, адданасць бібліятэцы. Выбраць лепшага чытача з усіх – справа вельмі цяжкая, але бібліятэкары справіліся з гэтай задачай.

Безумоўным лідэрам у наведванні чытальнай залы стаў Чарняк Фёдар Мікалаевіч. Ён стаў пераможцам у намінацыі “Лідэр чытальнай залы”. Фёдар Мікалаевіч на заслужаным адпачынку, любіць чытаць газеты і часопісы. Любімая газета – “Спартыўная панарама”.

У намінацыі “Самы актыўны чытач бібліятэкі” пераможцам стала Рында Марыя Фаўстаўна. Яе чытацкі фармуляр налічвае 176 адзінак кнігавыдач за 8 месяцаў гэтага года, гэта вельмі добры паказчык любові да кнігі.

У намінацыі «Чытач-ветэран» пераможцам стаў Апановіч Віктар Сцяпанавіч. Віктар Сцяпанавіч з’яўляецца найстарэйшым чытачом нашай бібліятэкі, яго стаж чытача 47 гадоў. Віктар Сцяпанавіч любіць чытаць вострасюжэтныя кнігі: дэтэктывы, фантастыку, прыгоды.

У намінацыі “За творчую садружнасць” пераможцам стала Сераброўская Ірына Яўгенаўна. Ірына Яўгенаўна прымае актыўны ўдзел у масавых мерапрыемствах нашай бібліятэкі, яна з’яўляецца пастаянным членам аматарскага аб’яднання “Добрыя сустрэчы”, створанага пры бібліятэцы для людзей сталага ўзросту.

У намінацыі «Літаратурны гурман» пераможцам стала Юшкевіч Марыя. Чытачом бібліятэкі  Марыя стала з 5 гадоў. Разам з мамай падоўгу выбірала кнігі. Перачытала шмат казак, апавяданняў, прыгодніцкіх гісторый самых вядомых аўтараў. Зараз Марыя з задавальненнем чытае кнігі з серыі Холлі Вэбб.

Найбольшую колькасць кніг за лета прачытаў Балтрукевіч Аляксандр.  Ён  перамог ў самай галоўнай намінацыі «Суперчытач лета».

А пераможцам намінацыі “Чытацкі растамер” стала Будніцкая Соф’я, навучэнка шостага класа. Стопка прачытаных ёю кніг роўна 65 сантыметраў.

І апошняя намінацыя “Самы юны чытач”. Пераможцам стаў Дзенісевіч Ягор. Хлопчык любіць кнігі з самага ранняга дзяцінства, яшчэ не ўмеючы хадзіць і гаварыць, ён бываў у бібліятэцы з мамай. Паказваў пальчыкам на кнігу, просячы палістаць і пачытаць. Яму вельмі падабаецца разглядаць і выбіраць кнігі ў бібліятэцы. А дома з задавальненнем слухае казкі, якія яму пакуль што чытае мама.

А чытачам-першакласнікам ДУА “Гімназія №1” г.Масты ўрачыста ўручылі першыя чытацкія білеты! Віншуем!

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.