24 мая ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” прайшла лiтаратурная сустрэча “Паэзiя – гэта музыка сэрца”. Гасцямi бiблiятэкi сталi ўдзельнiкi пiсьменнiцкага клуба “Лiтаратурны экватар” са сталiцы: Вячаслаў Корбут – пiсьменнiк, журналiст, кiраўнiк клуба i Iнга Вiнарская – паэтэсса, шэф-рэдактар.
Прыхiльнiкi паэзii былi вельмi рады бачыць нашага земляка Мiкалая Пятровiча Iваноўскага – вядомага паэта, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, лаурэата прэмii Дубко. Госцi з Мiнску прыехалi з мэтай прэзентацыi новага зборнiка вершаў Мiкалая Пятровiча “Жужнi, пчолачка, жужнi!”. Дзесятая паэтычная кнiга сабрала на сваiх старонках найбольш значныя i цiкавыя творы аўтара, прысвечаныя любовi да пчолак i роднаму краю.
Вячаслаў Корбут расказаў пра кнiгу, якая складаецца з пяцi раздзелаў: першы мае назву “Вулей”, другi – “Пчолка – мiлая iстота”, трэцi – “Паклон, мой краю”, чацверты – “Траўневы ранак”, пяты – “Не кiдайся словамi”. Затым прачытаў некалькi вершаў з гэтых раздзелаў.
Iнга Вiнарская прадоўжыла размову пра кнiгу i прачытала некалькi вершаў. Мiкалай Пятровiч расказаў аб тым, што пчала ў яго светапоглядзе сiмвалiзуе беларускую гаспадыню, руплiвую i гасцiнную. У Год беларускай жанчыны – гэта вельмi слушны i карысны вобраз. Затым паэт прачытаў некалькi сваiх новых вершаў, падзякаваў прысутных за сустрэчу i падарыў кожнаму сваю новую кнiгу.
Пад аккампанемент баяна Янiны Цуркан усе разам праспявалi некалькi песен напiсаных на яе музыку i на вершы Мiкалая Пятровiча. Творчыя, iнтэлiгентныя, цiкавыя людзi падарылi прысутным незабыўныя хвiлiны цеплай i шчырай размовы, магчымасць адпачыць душой.


































26 мая, 2026
Moderator
Опубликовано в рубрике 



























