офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Навукоўцы, якiя праславiлi наш край

8 жнiўня ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” ў рамках краязнаўчага праекта “Край мой родны – зямля Гудзевiцкая” для ўдзельнiкаў аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост” прайшла пазнавальная гадзiна “Навукоўцы, якiя праславiлi наш край”. Гудзевiцкая зямля багата на таленавiтых, знакамiтых людзей. Сярод iх ёсць людзi, якiя прысвяцiлi ўсё сваё жыццё навуцы.

Лёс кожнага з iх па-свойму цiкавы i неразрыўна звязаны з тым куточкам зямлi, дзе ён нарадзiўся. Бiблiятэкар пачала сваю размову з сям’i Бiбiлы. Петр Мiкалаевiч Бiбiла – доктар тэхнiчных навук, прафесар, аўтар 240 навуковых прац. Гудзевiцкая зямля – малая радзiма доктара юрыдычных навук, прафесара Валянцiны Мiкалаеўны Бiбiла. Петр Мiкалаевiч i Валянцiна Мiкалаеўна – частыя госцi бiблiятэкi, падарылi некалькi сваiх кнiг. У Гудзевiчах нарадзiлася Веранiка Мандзiк – кандыдат фiлалагiчных навук. Веранiка Аляксандраўна пiша вершы, некаторыя з iх надрукаваны ў кнiзе “Мы – маладыя”. Вельмi спадабаўся яе верш “Мая зямля”, якi прачытала настаўнiца, якая яе вучыла, Валянцiна Гедрэвiч. Урбановiч Павел Паўлавiч – доктар тэхнiчных навук, прафесар, i Яраслаў Iванавiч Клiмуць – кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт, таксама навукоўцы, якiя праславiлi наш край. Бiблiятэкар пазнаемiла прысутных з бiяграфiяй i жыццевым шляхам усiх нашых навукоўцаў, якiмi мы ганарымся, i няхай iх слава гучыць над родным краем!

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.