15 лютага ў рамках выезду бібліобуса ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” для жыхароў вёсак Заполле і Кульшычы ў Год міру і стварэння была праведзена патрыятычная акцыя “Вучымся беларускасці ў класікаў”.
Для чытачоў перасоўнай бібліятэкі была арганізавана выстава “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі” з творамі класікаў беларускай літаратуры – Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна.
Усе зацікаўленыя атрымалі флаеры з цытатамі беларускіх класікаў пад назвай “З родным словам, ды з беларускаю душою” і прынялі ўдзел у паэтычнай віктарыне: “Адкуль гэтыя радкі“.