У філіале “Курылавіцкая сельская інтэграваная бібліятэка” адбылося цёплае і душэўнае мерапрыемства “Бібліятэка – сэрца вёскі”, прысвечанае ролі кнігі і бібліятэкі ў жыцці чалавека. Гасцямі сустрэчы сталі людзі старэйшага пакалення – нашы паважаныя вяскоўцы, якія на працягу многіх гадоў застаюцца вернымі сябрамі кнігі.
Падчас сустрэчы госці з вялікай цікавасцю ўспаміналі, як змянялася бібліятэка, дзяліліся сваімі любімымі кнігамі маладосці, казалі пра тое, якое значэнне мела кніга ў іх жыцці.
Асаблівую ўвагу выклікаў хіт-парад кніг, у якім удзельнікі называлі творы, найбольш любімыя сэрцу. У спісе апынуліся як класічныя творы беларускай і сусветнай літаратуры, так і кнігі пра жыццё вёскі, працу, сям’ю, чалавечыя адносіны. Кожны меў магчымасць узгадаць сваю любімую кнігу і падзяліцца ўражаннямі ад яе чытання.
Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай, душэўнай атмасферы і яшчэ раз пацвердзіла, што бібліятэка – гэта не толькі месца, дзе захоўваюцца кнігі, але і цэнтр духоўнага жыцця вёскі, месца сустрэч, зносін і добрых успамінаў. Такія сустрэчы вельмі важныя для людзей старэйшага пакалення, бо яны дораць ім увагу, радасць і пачуццё патрэбнасці. А галоўнае – нагадваюць, што кніга і сёння застаецца верным сябрам чалавека ў любым узросце.
































25 ноября, 2026
Moderator
Опубликовано в рубрике 

























