Прыжки на батутеофисные услугиЦветы из воздушных шаров

Вечно молодые сердце и душа

1 кастрычніка ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылася  творчая сустрэча з Мазур Тамарай Міхайлаўнай, таленавітай беларускай паэткай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года – 2013”.Паэтка расказала пра сябе и сваю творчасць. У выкананні аўтаркі прагучалі вершы са зборніка “Люблю цябе мая старонка”, які выйшаў да юбілею горада Ваўкавыска.  Тамара Міхайлаўна з вялікай пяшчотай і любоўю зачытвала вершы пра Беларусь, родныя краявіды. Асаблівую зацікаўленасць у прысутных выклікалі вершы пра каханне са зборніка “Пакуль кахаю…”, напісаныя паэткай у розныя перыяды жыцця.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел мясцовыя паэты: Зінаіда Біліда, Галіна Васілеўская, Галіна Улановіч. Прысутныя з задавальненнем слухалі іх вершы, прысвечаныя роднай Мастоўшчыне.

Творчая сустрэча з Мазур Тамарай Міхайлаўнай атрымалася цёплай і шчырай, напрыканцы  якой паэтка аставіла памятны запіс у Гасцявой кнізе.

DSCN2603

DSCN2612

DSCN2616

Копия 20151001_104431

DSCN2634

DSCN2638

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий