офисные услуги

Имя беды – наркотик!

25 февраля в филиале «Песковская сельская библиотека» прошел шок-урок «Имя беды – наркотик!», направленный на профилактику наркомании, пропаганду здорового образа жизни. Беседа шла о пагубном воздействии наркотиков на организм человека.

Зачастую любопытство, выполнение незначительной просьбы, неумение отказать приводят к очень печальным последствиям, поэтому особое внимание было уделено тому, как вести себя, если знакомые или друзья предложили попробовать наркотики. Ребята узнали о простых способах сказать «нет», а затем сами испробовали эти способы в игре «Сумей сказать “нет”». На протяжении всего мероприятия звучало предупреждение, что ни при каких обстоятельствах нельзя пробовать наркотики, потому что зависимость возникает даже с первого раза.

Вниманию ребят была предложена тематическая выставка «Наркотикам – нет».

Читать далее »

Стихотворение Янки Купалы «Явор и Калина» читает Табала Дарья

Стихотворение Нины Цуриковой «А я в армию хочу!» читает Дмитрий Улинцкас

Любі, ведай, шануй роднае слова!

Да Мiжнароднага дня роднай мовы ў фiлiяле “Правамастоўская сельская бібліятэка” для вучняу 5-7 класаў ДУА “Правамастоўская сярэдняя школа” прайшоў краязнаўчы ўрок “Любі, ведай, шануй роднае слова!”. Мерапрыемства праходзiла з мэтай выхавання любовi да роднай мовы, цiкавасцi да моўнага багацця беларускага народа. Бiблiятэкар Мякека Галiна Вацлаваўна расказала гicторыю свята – Мiжнароднага дня роднай мовы. Вучнi чыталi вершы народнага паэта Беларусi Нiла Гiлевiча, падбiралi да рускiх слоў беларускiя адпаведнiкi, удзельнічалі ў конкурсах “Пазнай твор па яго пачатку”, “Aматары беларускага фальклору”. У канцы ўрока бiблiятэкар пажадала дзецям любiць сваю мову, вывучаць i валодаць ей свабодна.

Читать далее »

Чароўныя гукі роднай мовы

Актыўныя чытачы філіяла “Мікелеўшчынская сельская бібліятэка” прапануюць паслухаць вершы пра беларускую мову: Лішко Браніслаў чытае верш Я.Коласа “Слова”, Ярошук Вікторыя – верш Я.Купалы “Роднае слова”, Строк Надзея – верш П.Панчанкі “Родная мова”, Цыбоўская Эвеліна – верш М.Танка “Родная мова”.

Видеообзор “Книга на службе здоровья”

Не пакiдайце мовы роднай…

Родная мова ўваходзiць у наша жыццё з вуснаў мацi. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускiх казак, легендаў, паданняў.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для вучняу 3 класа ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа” прайшла вiктарына “Не пакiдайце мовы роднай…”. Бiблiятэкар Пронька Валянцiна Уладзiмiраўна правяла кароткi экскурс у гiсторыю свята – Мiжнароднага дня роднай мовы. Пазнаёмiла дзяцей з кнiгай беларускага паэта Мiкалая Iваноўскага “Загадкi на ўсе выпадкi”. Вучнi з задавальненнем адгадвалi загадкi з гэтай кнiгi. Потым бiблiятэкар прапанавала перакласцi рускiя словы або словазлучэннi на родную мову. Маленькая вучнi чыталi вершы на беларускай мове. Мерапрыемства натхнiла дзяцей таксама на чытанне кнiг на роднай мове. У бiблiятэцы яны з задавальненнем i цiкавасцю выбралi кнiгi для самастойнага чытання.

Читать далее »

Родная мова, чароўны радок

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” разам з кіраўніцтвам сектара культуры Мастоўскага райвыканкама, работнікамі ўстаноў культуры г.Масты з задавальненнем прынялі ўдзел у 15-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы. Для дыктоўкі быў выбраны твор Я.Коласа “Разліў Нёмана”. Дзейнічала кніжная выстава “Які ж гэта цуд – слова, мова твая!”.

Читать далее »

Як званочак звініць наша родная мова

20 лютага філіял “Зарудаўеўская сельская бібліятэка” запрасіў юных чытачоў на гадзіну роднай мовы“Як званочак звініць наша родная мова”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і станаўлення нацыянальнай мовы беларусаў. Даведаліся, што беларуская мова па розных ацэнках налічвае ад 250-500 тысяч слоў. Бібліятэкар Рахунок Марыя Уладзіміраўна паведаміла дзецям, што ў Полацку стаіць помнік літары “Ў”, які з’яўляецца скульптурным увасабленнем беларускай мовы. Ля падножжа помніка выбітыя радкі з верша Рыгора Барадуліна: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны,ад Полацка пачаўся свет”. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы Ніла Гілевіча “Родная мова”, Навума Гальпяровіча “Захавай маю мову”, Алеся Разанава “Мова” і інш. Адказвалі на пытані віктарыны, падбіралі словы, словазлучэнні, якімі можна апісаць нашу мову, пераводзілі рускія словы на беларускую мову, успомнілі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі.

Читать далее »

Гучы, мая родная мова

20 лютага ў філіяле “Мікелеўшчынская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна паэзіі “Гучы, мая родная мова”. Гучалi вершы беларускiх паэтаў аб родным слове, матчынай, беларускай мове. Бiблiятэкар Кулікоўская Тамара Уладзіміаўна ва ўступным слове паведамiла пра мiлагучнасць, прыгажосць беларускай мовы. Юныя ўдзельнiкi мерапрыемства чыталi вершы народных паэтаў Беларусi Якуба Коласа, Янкi Купалы, Уладзiмiра Караткевiча, Пiмена Панчанкi, Максiма Танка, Нiла Гiлевiча пра родную мову.

Читать далее »