Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Жыццё і творчасць Янкі Купалы

У рамках літаратурнай эстафеты “Нас слова Купалы і Коласа кліча” (да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа) філіял “Дубненская сельская бібліятэка” падрыхтаваў і прапануе праглядзець відэапрэзентацыю “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”.

Верш Янкі Купалы “Спадчына” чытае Пазняк Уладзіслаў

Верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык” чытае Пазняк Мацвей

“На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”

Время не имеет власти над творчеством гениев…

В филиале «Милевичская сельская библиотека» прошла литературно-музыкальная композиция “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”. Мероприятие приурочено к 140-летию со дня рождения Я. Купалы и Я. Коласа. Библиотекарь рассказала детям о жизненном и творческом пути поэтов. Звучали их стихи, песни на слова Я. Купалы и Я. Коласа в исполнении ВИА “Песняры”. Так же вниманию присутствующих была представлена выставка произведений авторов.

Зямлі вялікай галасы

7 ліпеня ў філіяле “Правамастоўская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна паэзіі “Зямлі вялікай галасы”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.

Творчасць паэта – летапіс жыцця беларускага народа, адбітак нацыянальнага характару. Яго самабытныя творы адрозніваюцца высокай нотай духоўнасці. З цікавасцю прысутныя слухалі асноўныя факты з жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, госці мерапрыемства чыталі вершы класіка: “Мая малітва”, “Спадчына” “Роднае слова”, “У вырай” і інш., якія дапамаглі раскрыць асобу паэта яшчэ больш выразна.

Читать далее »

“Твае Песняры, Беларусь”

7 ліпеня для чытачоў філіяла “Струбніцкая сельская бібліятэка” быў праведзены літаратурны вечар “Твае Песняры, Беларусь”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага класіка Янкі Купалы. Дзеці здзейснілі падарожжа па творчасці пісьменніка, пазнаёміліся з гісторыяй яго сям’і, дзяцінствам і захапленнямі. Падчас мерапрыемства гучалі  вершы паэта, якія ён напісаў менавіта для дзяцей, бо дзіцячага чытача пісьменнік вельмі цаніў і паважаў. Маленькія ўдзельнікі прачыталі ўслых вершы “Хлопчык і лётчык”, “Юрачка”, “Летам” і іншыя. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай, прысвечанай “Песнярам”.

Читать далее »

Верш Янкі Купалы “Купалле” чытае Доста Кірыл

«І сёння з намі Колас і Купала»

У гэтым годзе Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
7 ліпеня супрацоўнікі сектара па абслугоўванню дзіцячага чытача арганізавалі віртуальную гасцёўню «І сёння з намі Колас і Купала», на якой пазнаёмілі дзяцей з невядомымі старонкамі жыццёвага лёсу і творчай біяграфіяй народных паэтаў. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай і коласаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы. Для прысутных быў падрыхтаваны відэаэкскурс «З кутка жаданняў». Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах: «Хвіліна эрудытаў», «Кемлівыя і знаходлівыя», «Хто хутчэй?» і інш.

Читать далее »

Внимание! Важная информация для читателей библиобуса!

Уважаемые читатели передвижной библиотеки!

07 июля 2022 года

выезд библиобуса по маршруту д. Песчанка, д. Задворье, д. Моньковичи осуществляться не будет в связи с технической неисправностью автомобиля!

Літаратурная эстафета “Нас слова Купалы і Коласа кліча”

Паважаныя чытачы! Бібліятэкі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” запрашаюць наведаць мерапрыемствы, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа.