
22 жнiўня ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для дзяцей прайшло падарожжа ў беларускую казку “Беларуская казка – жывая крынiца народнай душы”. Беларускiя казкi не толькi захапляюць усiх святлом незвычайнага, неверагоднага i фантастычнага. Слухаючы казку, дзецi трапляюць у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўседы перамагае зло.