28 красавіка ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі будзе праведзены вечар грамадзянскай паэзіі “Вайна. Радзіма. Перамога”, у рамках якога адбудзецца сустрэча з членамі Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч, Тамарай Мазур, Дзмітрыем Радзівончыкам, Браніславам Ермашкевічам. У мерапрыемстве прымуць удзел паэты Мастоўшчыны Галіна Васілеўская і Зінаіда Біліда. Пачатак мерапрыемства ў 16.00.
Архивы рубрики ‘Анонсы’
Вслед за солнышком
23 апреля, 2015
leeloo 29 красавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбудзецца спектакль “Вслед за солнышком” узорнага дзіцячага лялечнага тэатра “Петрушка”. Дзеці атрымаюць магчымасць сустрэцца з ляснымі жыхарамі, дапамагчы дзяўчынцы Алёнцы сустрэць новых сяброў і знайсці сонейка. Пачатак спектакля ў 13.30.
Кола дзён, або па старонках этнаграфічнага календара
20 апреля, 2015
leeloo
25 красавіка ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры нацыянальнай культуры для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крынічка” пройдзе этнаграфічны ўрок “Кола дзён, або па старонках этнаграфічнага календара”. (17.00)
Разноцветная земля Беларуси
19 апреля, 2015
leeloo 22 красавіка Дубненская сельская бібліятэка правядзе пазнавальную гульню “Разноцветная земля Беларуси”, якая будзе спрыяць выхаванню любові і беражлівых адносін да роднай прыроды, фарміраванню экалагічнай культуры. (12.00)
Дзіўны край! Ён быццам для паэтаў
10 апреля, 2015
leeloo 12 красавіка ў 17.00 ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы для чытачоў пройдзе краязнаўчы ўрок “Дзіўны край! Ён быццам для паэтаў”. Гаворка на мерапрыемстве будзе ісці пра Беларусь, родныя краявіды, вёску Пацавічы. Асобная старонка ўрока будзе прысвечана землякам — удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Прысутныя пазнаёмяцца з ўспамінамі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Баравіка Р.Ф.
Путешествие аргонавтов
9 апреля, 2015
leeloo
Міфы Старажытнай Грэцыі – гэта велізарная скарбніца мастацкіх вобразаў, выдатных твораў мастацтва. 16 красавіка 2015 года ў раённай дзіцячай бібліятэцы пройдзе чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Читай-компания”, прысвечанае міфалогіі Старажытнай Грэцыі. Удзельнікам мерапрыемства будзе прапанавана віктарына “Путешествие аргонавтов”, якая дасць магчымасць прадэманстраваць сваё веданне міфаў. (15.00)
Любі браток, родны куток
9 апреля, 2015
leeloo
18 красавіка ў Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Буслік” адбудзецца эколага-краязнаўчая гульня “Любі браток, родны куток”. На мерапрыемстве прысутныя даведаюцца аб гістарычным мінулым роднага краю, культурнай спадчыне і традыцыях беларусаў. (18.00)
Па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь
7 апреля, 2015
leeloo
10 красавіка ў 16.00 Правамастоўская сельская бібліятэка правядзе для вучняў 3-4 класаў Правамастоўскай СШ інфармацыйную гадзіну “Па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь”, падчас якой дзеці пазнаёмяцца з жывёламі і раслінамі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Прагучаць вершы і казкі пра ахоўных жывёл і птушак.Увазе слухачоў будзе прадстаўлена выстава “Дзівосны свет роднай прыроды”.



























Опубликовано в рубрике


























