офисные услуги

Архивы рубрики ‘Анонсы’

Есть храм у книг — БИБЛИОТЕКА

 15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. Свята было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе, а дата 15 верасня выбрана ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі. 15 верасня Мастоўская раённая бібліятэка праводзіць Бібліятэчны дзень “Есть храм у книг — БИБЛИОТЕКА”. (14.00)

Марафон прававых ведаў “У цэнтры ўвагі — правы чалавека”

  З 1 па 8 верасня 2015 года ў бібліятэках ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” аб’яўлены марафон прававых ведаў “У цэнтры ўвагі — правы чалавека”, у межах якога пройдуць мерапрыемствы: 4 верасня Гудзевіцкая сельская бібліятэка-цэнтр нацыянальнай культуры прапануе чытачам адкрыты прагляд літаратуры “У свеце правапарадку і законнасці”. (17.00)

Дзень беларускага пісьменства

6 верасня 2015 года — Дзень беларускага пісьменства. Сёлета свята роднага слова пройдзе ў горадзе Шчучын. У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў бібліятэках ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” будзе праведзены шэраг цікавых мерапрыемстваў:  2 верасня Лунненская сельская бібліятэка запросіць чытачоў на ўрок гісторыі “Гістарычныя постаці”. (16.00) У Пацавіцкай сельскай бібліятэцы пройдзе ўрок роднага слова “Які […]

2015 год — Год моладзі

   1 верасня да Года моладзі ў Мастоўскай раённай бібліятэцы пройдзе вечар маладзёжных book-сімпатый “Я люблю чытаць!”. (11.00) У раённай дзіцячай бібліятэцы адбудзецца актуальны дыялог “На цябе, наша моладзь, надзея!”. (12.00)

Сто затей для ста друзей

  30 жніўня Струбніцкая сельская бібліятэка прапануе ўдзельнікам аматарскага аб’днання  “Краіна талентаў” здзейсніць падарожжа па беларускіх рамёствах пад назвай “Сто затей для ста друзей”. (16.00)

Беларускія балоты — багацце нашай краіны

30 жніўня  ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Верасок” адбудзецца пазнавальная гадзіна “Беларускія балоты — багацце нашай краіны”. (16.00)    

Уроки Мойдодыра

  27 жніўня ў гарадской дзіцячай бібліятэцы будзе праведзены пазнавальны ўрок-меркаванне “Уроки Мойдодыра”. (15.00)      

Лето с книгой интересней, увлекательней, полезней

  28 жніўня Дубненская сельская бібліятэка правядзе літаратурна-музычнае свята “Лето с книгой интересней, увлекательней, полезней”, на якім будуць падведзены вынікі  праграмы “Лета і кніга” (16.00)    

Беларускі скарб

22 жніўня ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры нацыянальнай культуры для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крынічка” адбудзецца фальклорнае падарожжа па беларускіх прыказках і прымаўках пад назвай “Беларускі скарб”. (17.00)

Раім паслухаць

21 жніўня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбудзецца справаздачна-выбарчы сход Мастоўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. Супрацоўнікі бібліятэкі для ўдзельнікаў сходу правядуць агляд аўдыякніг “Раім паслухаць”. (11.00)  

Маўклівыя сведкі гісторыі нашай

  15 жніўня Гудзевіцкая сельская бібліятэка-цэнтр нацыянальнай культуры запрашае ў гістарычнае падарожжа па архітэктурным помнікам Беларусі  “Маўклівыя сведкі гісторыі нашай”. (17.00)

Творческий остров

  15 жніўня ў Дубненскай сельскай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Чароўны куфэрак” пройдзе ўрок мастацтва “Творческий остров”. (17.00)