офисные услуги

Архивы рубрики ‘Анонсы’

Открываем книгу – открываем мир

10 лютага Мастоўская раённая бібліятэка арганізуе бібліякараван “Открываем книгу – открываем мир” з выездам на прадпрыемствы горада: ДУ “Маcтоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, ДП “Мастоўская райсельгастэхніка”, КУП “Мастоўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”. (10.00-13.00)

А на зямлі яго не згасне свет

8 лютага 2016 года спаўняецца 95 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, публіцыста Івана Мележа, творчасць якога з’яўляецца духоўным набыткам беларускага народа. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзённікі, п’есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з’яўляецца «Палеская хроніка». З нагоды юбілею Івана Мележа 5 лютага Харціцкая сельская бібліятэка правядзе пазнавальную гадзіну “А […]

Да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна

30 студзеня 2016 года грамадскасць Беларусі адзначыць 95-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна, да юбілею якога бібліятэкі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” правядуць шэраг мерапрыемстваў: 28 студзеня раённая дзіцячая бібліятэка запрашае на літаратурную гадзіну па кнізе апавяданняў І.Шамякіна “Цуд на краі свету”. (14.00) 30 студзеня гарадская дзіцячая бібліятэка прапануе прыняць удзел у […]

Суседзі па планеце – птушкі

  29 студзеня Правамастоўская сельская бібліятэка правядзе экалагічнае падарожжа “Суседзі па планеце – птушкі”. Пачатак у 16.00

Лесные загадки

  20 студзеня гарадская дзіцячая бібліятэка для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Чароўны ліхтарык” правядзе віктарыну “Лесные загадки”. (12.00)  

Скарбы роднага краю

  18 студзеня раённая дзіцячая бібліятэка запрашае прыняць удзел у конкусе эрудытаў “Скарбы роднага краю”. Пачатак у 13.00

Читаем вместе с родителями

  17 студзеня ў Пацавіцкай сельскай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Семейное чтение” адбудзецца літаратурная гадзіна “Читаем вместе с родителями”. (16.00)  

В мире нет милей и краше песен и преданий наших

  15 студзеня Правамастоўская сельская бібліятэка правядзе гадзіну краязнаўства “В мире нет милей и краше песен и преданий наших”. (16.00)

Святочныя мерапрыемствы

4 студзеня Дубненская сельская бібліятэка прапануе прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Рождество шагает по планете”. (16.00) 5 студзеня ў раённай дзіцячай бібліятэкі для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Мастоўскага раёна” будзе праведзены святочны калейдаскоп “Светлый праздник Рождества”. (11.00)

Свет Віфлеемскай зоркі

    3 студзеня ў Харціцкай сельскай бібліятэцы будзе праведзена пазнавальная гутарка “Свет Віфлеемскай зоркі”. Пачатак у 16.00

Снежная – нежная сказка зимы

  31 снежня Дубненская сельская бібліятэка запрашае на гульнёвую праграму “Снежная – нежная сказка зимы”. Пачатак у 12.00

От улыбки хмурый день светлей

  27 снежня Струбніцкая сельская бібліятэка для членаў аматарскага аб’яднання “Краіна талентаў” правядзе музычны вечар “От улыбки хмурый день светлей”. Пачатак у 15.00