
26 студзеня ў філіяле “Рагозніцкая сельская бібліятэка” адбылася гутарка на тэму “Бяспечныя паводзіны на лёдзе”. Гутарка прайшла з дзецьмі сярэдняга школьнага ўзросту. Хоць у гэтым годзе зіма вельмі цеплая, і вадаёмы зусім не замярзалі, але мы размаўлялі з дзецьмі аб тым, што нельга адным без дарослых выходзіць на лёд.