офисные услуги

Архивы рубрики ‘Читайте сказки всей семьей’

Коцік Петрык і мышка

Беларуская народная казка Аднаго разу коцік Петрык захацеў мышку злавіць. Ён быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў, што яны заўсёды ловяць мышай. І Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым. Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — нікога няма. Раптам у кутку нешта зашамацела. Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькае зверанятка. — Ты хто? — […]

Каза-манюка

Беларуская народная казка Жыў дзед ды баба з дачкою. I была ў іх каза. Пагнала дачка пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіла па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. Дзед пытаецца ў казы: — Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што піла? Каза кажа: — Нідзе не была. Нічога не […]

Ох і залатая табакерка

Беларуская народная казка Жыў сабе сіраціна Янка, леснікоў сын. Бацькі яго памерлі, а радні ніякай не было. Так і жыў ён адзін у лесе, у бацькавай хатцы. А каб весялей было, гадаваў пярэстага катка. Прывык да яго каток. Бывала, куды гаспадар ідзе, туды і ён. Пайшоў аднойчы Янка дровы збіраць. Ну, вядома, і каток за […]

Беларускiя лічылкі і скорагаворкі

Паважаныя бацькі і   педагогі! Прапануем Вам беларускiя лічылкі, скорагаворкі, якія можна выкарыстоўваць у штодзённых зносінах з дзецьмі. Няхай гэтыя маленькія творы мастацтва дапамогуць адчуць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, паспрыяюць выхаванню павагі да свайго народу. Беларускія лічылкі   Эны-бэны Эны-бэны, фіны, лёк,Сам Пятровіч бліны пёк.Пёк, пёк, не дапёк,Схапіў шапку дый уцёк. Заяц-месяц — Заяц-месяц, Дзе ты быў?— У лесе.— […]

Залаты птах

Беларуская народная казка Старэйшы сын, Сцяпан, умеў на скрыпцы іграць, сярэдні, Піліп, — на дудцы, а меншы, Іван, ні да чаго спрыту не меў: сядзеў у запечку ды лучынкі стругаў. Вырасла ў таго чалавека ў садзе яблынька, а на ёй — залатыя яблыкі. Цешыцца бацька з яблыкаў, і сыны цешацца. Кожную раніцу ў сад ходзяць глядзець, ці […]

Залатая яблынька

Беларуская народная казка Жыў дзед і баба. І былі ў іх дочкі — дзедава дачка і бабіна дачка. Дзедаву дачку звалі Галя, а бабіну — Юля. Баба сваю родную дачку песціла, даглядала, а дзедаву ў чорным целе трымала і ўсё шукала прычэпкі, каб са свету яе звесці. Пайшоў аднойчы дзед на кірмаш, купіў бычка-трацячка. Прывёў дахаты і […]

Зайкава хатка

Беларуская народная казка — Чаго ты, зайка, плачаш? — Як жа мне не плакаць? Жылі мы з ліскай блізка. Стала холадна, збудавалі мы сабе хаткі. Я сабе — з пяску, а лісіца — са сняжку. Прыйшла вясна, яе хатка растала, а мая выстаяла. Яна мяне выгнала з маёй хаткі і сама цяпер жыве там. Вось я сяджу […]

З рога ўсяго многа

Беларуская народная казка Жылі сабе ў адной вёсцы дзед і баба. Бедна жылі. Вядома, старыя: ні рабіць, ні зарабіць не могуць. Толькі тое і мелі, што нажабруюць. Дачакаліся яны вясны. Людзі сеяць пачалі. Вось баба і кажа дзеду: — Хоць бы ты, дзеду, пасеяў трошкі проса. Я прыхавала жменьку на насенне. Будзе ў нас мех […]

Жаронцы

Беларуская народная казка Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было — толькі пеўнік і жаронцы. Дзіўныя гэта былі жаронцы: паложыць у іх дзед адно зярнятка, пакруціць раз-другі, і цэлая кадушка мукі намелецца! Добра жылі дзед з бабай самі і пеўніка не крыўдзілі. Дачуўся пра дзіўныя жаронцы пан. Парашыў ён украсці іх. Прыехаў […]

Дзедава рукавічка

Беларуская народная казка Ішоў дзед лесам, а за ім бег сабачка. Ішоў дзед, ішоў дый згубіў рукавічку. Вось бяжыць мышка, залезла ў тую рукавічку ды кажа: — Тут я буду жыць. — Хто, хто ў рукавічцы жыве? — Мышка-скрабушка. А ты хто? — А я жабка-скакуха. Пусці і мяне! — Хадзі. I Вось іх ужо […]