Ковалевич Алексей Петрович

Ковалевич Алексей Петрович (род. 28.07.1929, аг.Милевичи Мостовского района Гродненской области – 06.09.2014), учитель, журналист, писатель, поэт, отличник народного просвещения и заслуженный журналист Республики Беларусь, лауреат премии Союза журналистов.

Родился в семье кузнеца. Окончил Деречинскую среднюю школу, затем Гродненский пединститут имени Я. Купалы, некоторое время работал завучем средней, а затем директором восьмилетней школы в Вороновском районе Гродненской области. С 1963-го на Миорщине, преподавал белорусский язык и литературу в Миорской средней школе (Витебская область), являлся инспектором отдела народного просвещения. Писал стихи и сотрудничал с различными периодическими изданиями. В начале 70-х принял предложение занять должность заместителя редактора районной газеты «Знамя труда». На высоком профессиональном уровне освещал вопросы воспитательной работы, партийного и советского строительства, развития народного хозяйства, готовил выпуски литературной страницы «Ручеек» и юмористически-сатирической «бан», писал рассказы, очерки, юморески, стихи. Руководил деятельностью литературного объединения.

После выхода на пенсию издал восемь книг поэзии и прозы: сборник стихов «Прыстанак» в 1995 году, потом были очерки и зарисовки «Сустрэча праз гады», юмористические «Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза і Снягурачкі на Міёршчыне» (1997г.), документальная проза «Наш родны кут», «Бацькоўскія карані» і «Волат на пустэчы», «Ах, мая рэдакцыя» (2002г.). Последним зазвинел очерками и зарисовками о лучших людях Миорщины «Бронзавы ліставей». А.П.Ковалевичу присвоены звания отличника народного просвещения и заслуженного журналиста Республики Беларусь.

Стихи Ковалевича А.П.

Царкоўны хор
Царкоўны хор, царкоўны хор—
Бальзам душэўны і сардэчны.
У маёй ты памяці навечна
З далёкіх пор, з далёкіх пор.
Царкоўны хор, царкоўны хор,
Бы шчэбет роднага дзіцяці.
Мне чутна, як спявала маці,
Да гэтых пор, да гэтых пор.
Звініць яе святое пенне.
Для нас, пакінутых сірот,
Яно мінулага зварот,
Яно надзея на збавенне.
Таму штогод, сабраўшы рэчы,
Нібыта птушка на прастор,
Паслухаць незабыўны хор
Імчу я куляй у Дзярэчын.
Бягу да роднае магілы,
Вяду з матуляй разгавор,
А ў вушах царкоўны хор,
Такі прыветлівы і мілы.

Сястра
О, Марыя, Марыя, дарагая сястра.
Мы ўжо сталі сівыя, нібы попел кастра.
Жураўлямі ў вырай адляцелі гады.
О, Марыя, Марыя, колькі ў сэрцы нуды.
Помніш смутак у хаце, што прынесла вайна?
Нашу родную маці пахавала яна.
Нібы вецер у полі з адзінокай вярбой,
Сіратлівая доля нас злучыла з табой.
Звонкім рэхам грачыным маладосць адгула.
Нам матуляй Айчына дарагая была.
Нам пяшчоты дарыла, бласлаўляла ў шлях.
Вытры слёзы, Марыя, што, як боб, на вачах…
О, Марыя, Марыя, не тужыць нам, а пець!
Хоць мы сталі старыя, нам душой маладзець.
Падрастаюць у нас дзеці, нібы птахі вясны,
Мы ніколі на свеце не дапусцім вайны!

Каваль
Каваў мой бацька долю для сыноў,
Каб на ўсіх траіх яе хапіла.
Але аднойчы дзікім каршуном
Яе вайна ў кіпцюры схапіла.
І, цяжкі молат, грукнуўшы на дол,
Узяўшы ў рукі, бы ў шчыпцы, вінтоўку,
Пайшоў ён у бой за Мінск і за Арол,
Як дзед хадзіў калісьці за Кахоўку.
Стаіць на плошчы бронзавы салдат
І ўдалеч пільна сочыць з п’едэстала,
Нібы ў кляшчах, сціскае аўтамат,
Каб долі мірнай на вякі хапала.

Дзярэчын
Паклон табе братэрскі, нізкі
І кветкі першыя вясны,
Дзярэчын, родная калыска,
Мая любоў і казкі-сны!
Імчу к табе, нібы на свята.
Тут кожны камень—успамін.
І бачу, як у сорак пятым
Уставаў ты з попелу, руін.
І памяць чэпіцца ўпарта,
Гудзе дакучлівай струной.
Ты нас тады садзіў за парты,
Дзяцей, знявечаных вайной.
Нам расчынялі насцеж дзверы
У дзіўны свет, нібыта ў рай,
Душы дзіцячай інжынеры—
Сачок, Сарокін і Тулай.
Адсюль, як вецер звонкі, весні,
Цераз лясы, лугі, палі
Панеслі мы імкненні, песні
Аб міру, дружбе на зямлі.

Список источников:

  1. https://mijory.by/litaraturnaya-staronka/10368-aleksey-kovalevich-uchitel-zhurnalist-poet-i-prozaik.html
  2. https://mijory.by/rziviot-pamiat/5895-pamyati-kovalevicha-alekseya-petrovicha.html#:~:text=»%20Памяти%20Ковалевича%20Алексея%20Петровича.»,учитель%2C%20журналист%2C%20поэт%20и%20прозаик