![](https://mostylib.by/wp-content/uploads/DSCN2568.jpg)
14 верасня ў раённай дзіцячай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” творы Я.Коласа і Я.Купалы галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама Тумялевіч Ірына Яўгенаўна чытала творы класікаў беларускай літаратуры. Сваё тэатральнае майстэрства паказалі і дзеці, прыняўшы ўдзел у інсцэніроўцы баек Я. Купалы “Асел і яго цень”, “Павук і муха”. Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі ўсіх паглядзець лялечны спектакль па казцы Якуба Коласа “Два зайцы”.