Сёння разам з Мастоўскай раённая бібліятэкай хлопчыкі і дзяўчынкі з 3 “А” класа ДУА “Гімназія №1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г.Масты” адправіліся ў займальнае падарожжа па творчасці вядомага беларускага дзіцячага пісьменніка і паэта Івана Андрэевіча Муравейкі, з нагоды 105-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Назва мерапрыемства адсылае да яго паэтычнага верша “Жывая вадзіца” і папулярнага зборніка вершаў і загадак “Вадзіца з крыніцы”.
Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця Івана Муравейкі: як ён нарадзіўся ў прыгожай вёсцы Таль Любанскага раёна, вырас сярод лясоў і палёў, а потым стаў журналістам. Асаблівая ўвага была нададзена яго ваеннай біяграфіі. Далей хлопцы і дзяўчынкі пагрузіліся ў свет яго добрых казак, пазнаёміліся з вясёлымі вершамі, адгадалі мудрыя загадкі і разыгралі сцэнку з яго казак, стаўшы героямі кніг.
Марапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы, пакінула ў дзяцей яркія ўспаміны і жаданне зноў сустрэцца з творамі таленавітага Івана Муравейкі!












































6 октября, 2026
Moderator
Опубликовано в рубрике 


























