офисные услуги

Чытайце лепшае! Чытайце беларускае!

10 мая ў Зарудаўеўскай сельскай бібліятэке адбыўся агляд навінак “Чытайце лепшае! Чытайце беларускае!”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з сацыяльна значнай літаратурай, якая фарміруе любоў і павагу да роднай зямлі, гістарычнага мінулага Беларусі, здабыткаў беларускай культуры, выклікае эмоцыі і дапамагае адчуць гонар за сваю Радзіму.

Прапанавала ўвазе чытачоў цікавыя навінкі беларускай літаратуры: дакументальныя і фантастычныя аповесці, займальныя апавяданні, кнігі пра каханне, зборнікі апавяданняў беларускіх празайкаў.

Падрабязней пазнаёміла з кнігамі беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2026 года – Івана Шамякіна, Івана Мележа, Кандрата Крапівы, Змітрака Бядулі Уладзіміра Ягоўдзіка, Ніла Гілевіча, Максіма Багдановіча, Цёткі.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.