офисные услуги

Мова родная, мова прыгожая

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай.

20 лютага ў літаратурную гасцёўню “Мова родная, мова прыгожая” Мастоўскай гарадской бібліятэкі прыйшлі вучні 4-га класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Масты”. Дзеці слухалі і чыталі вершы на беларускай мове, перакладалі выказванні пра родную мову з рускай мовы на беларускую, успомнілі прымаўкі аб мове.

На мерапрыемстве дзеці даведаліся аб творчасці беларускай пісьменніцы К. Хадасевіч-Лісавой. Вучням былі рэкамендаваны кнігі гэтага аўтара. Потым дзеці пачыталі часопісы “Вясёлка”, азнаёміліся з сацыяльна значымай літаратурай для дзяцей. У гасцёўні панавала душэўная атмасфера.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.