21 лютага ўвесь свет адзначае Мiжнародны дзень роднай мовы. Напярэдаднi гэтай даты 19 лютага ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для вучняў 3-га класа ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа” прайшоў турнiр “Знаўцы роднай мовы”. Вучнi ўдзельнiчалi ў конкурсах, каб праверыць свае веды па роднай мове i даказаць, што ўсе яны сапраўдныя знаўцы роднай мовы.
Для ўдзельнiкаў былi падрыхтаваны цiкавыя заданнi, якiя патрабавалi ад вучняў не толькi добрых ведаў па роднай мове, але i знаходлiвасцi, кемлiвасцi, увагi. З вуснаў дзяцей гучалi беларускiя словы. Iм былi прапанаваны розныя конкурсы: “Адгадай загадкi”, “Перакладчыкi”, “Пазнай слова”, “Знайдзi пару”. Дзецi таксама разгадвалi вясёлыя рэбусы, чыталi вершы пра родную мову. Усе ўдзельнiкi турнiру паказалi добрыя веды. Напрыканцы бiблiятэкар пазнаемiла юных чытачоў з навiнкамi кнiг беларускiх аўтараў для дзяцей. Некаторыя з гэтых кнiг дзецi ўзялi для чытання дома. Турнiр даў магчымасць кожнаму вучню папоўнiць слоўнiкавы запас новымi словамi i выразамi.


































20 февраля, 2026
Moderator
Опубликовано в рубрике 



























