Інфарміна “Вядомы майстар гістарычнай прозы”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, адбылася ў філіяле “Пацавіцкая сельская бібліятэка”. Бібліятэкар звярнула ўвагу чытачоў на цікавыя біяграфічныя факты з жыцця класіка беларускай літаратуры, расказала пра яго творчы шлях.
Разам успомнілі і абмеркавалі яго значныя творы, якія сталі гонарам беларускай культуры. Бібліятэкар адзначыла багатую графічную спадчыну – малюнкі У. Караткевіча, сярод якіх ілюстрацыі да ўласных твораў, віды старажытных замкаў і замалёўкі гістарычных персанажаў, а таксама аўташаржы і сяброўскія шаржы, сатырычныя і гумарыстычныя малюнкі.







































28 ноября, 2025
Moderator Moderator 

Опубликовано в рубрике 

























