
Для кожнага жыхара Беларусi першая нядзеля верасня – асаблiвая, святочная. Менавiта ў гэты дзень у нашай рэспублiцы, пачынаючы з 1994 года, адзначаецца Свята беларускага пiсьменства. 5 верасня ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для вучняў 4-га класа ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа” прайшоў урок пiсьменства “Зямлi маей роднае слова”.
Дзецi пазнаемiлiся з гiсторыяй свята, даведалiся шмат цiкавага пра гiсторыю ўзнiкнення кнiг, пра станаўленне i развiцце кнiгадрукавання на тэрыторыi Беларусi.
Бiблiятэкар пазнаемiла вучняў з бiяграфiяй вялiкага першадрукара Францыска Скарыны, з жыццем i дзейнасцю першых асветнiкаў беларускай зямлi: Еўфрасiннi Полацкай, Сымона Буднага, Мiколы Гусоўскага, Кiрыла Тураўскага i iншых.
Iнфармацыю замацавалi адказамi на пытаннi вiктарыны “Адкуль пiсьменнасць прыйшла?”, а таксама паглядзелi ролiк для дзяцей “Дзень беларускага пiсьменства”. Пад час урока гучалi вершы на беларускай мове, вучнi даведалiся шмат цiкавага пра таленавiтых беларусаў, якiя сваей дзейнасцю i выдатным жыццевым шляхам праславiлi свой родны край, прынеслi шмат карыснага не толькi Беларусi, збераглi для нас нацыянальную культуру i мову.




