
У рамках праекта “Беларуская казка: традыцыі і наватарства” ў ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” праходзяць падарожжы ў казку з мядзведзем Міхасём. 17 ліпеня 2025г. мядзведзь Міхась запрасіў да сябе ў бібліятэку выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №2 г.Масты”.
Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне па беларускім казкам, называлі казку па прадмету, дастанага з чароўнага кошыка. З цікавасцю хлопцы і дзяўчынкі глядзелі тэатр ценяў па беларускай народнай казцы “Дзедава рукавічка”.
Вельмі спадабалася дзецям падарожжа па бібліятэцы і знаёмства з беларускімі казкі на выставе “З рога ўсяго многа”.
Падарожжа ўдалося! Пакідалі бібліятэку хлопцы і дзяўчынкі вельмі задаволеныя, спадзеючыся на хуткія цікавыя сустрэчы ў Краіне Беларускіх Казак.













