офисные услуги

Падарожжа ў казку з мядзведзем Міхасём: Зайкава хатка

У рамках праекта “Беларуская казка: традыцыі і наватарства” ў ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” пачаліся падарожжа ў казку з мядзведзем Міхасём.  16 ліпеня мядзведзь Міхась завітаў у госці да дзетак з ДУА “Дзіцячы сад №6 г.Масты”. Разам з Міхасём выхаванцы разгадвалі загадкі, гулялі ў розныя гульні. З зачараваннем дзеці глядзелі тэатралізаванае прадстаўленне па беларускай народнай казцы “Зайкава хатка”.

Весела і пазнавальна прайшло інтэрактыўна-казачнае прадстаўленне! Хлопчыкі і дзяўчынкі абяцалі з нецярпеннем чакаць новай сустрэчы з беларускай казкай!

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.