офисные услугиЦветы из воздушных шаров

Я з мультфільмаў, я і з казак, адкажыце без падказак

Дзеці разам з бібліятэкарам пагрузіліся ў свет казак і мультфільмаў падчас  віктарыны “Я з мультфільмаў, я і з казак, адкажыце без падказак”, якая прайшла ў Зарудаўеўскай сельскай бібліятэцы.  Падарожнічаючы па казках і мультфільмах, удзельнікі змаглі праявіць сябе і паказаць свае веды. Успаміналі казачных герояў, з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны і  прымалі ўдзел у гульнях.

Расказвалі ўрыўкі з казкі  ці мультфільма пра якога-небудзь героя. Гулялі з цацкамі. Атрымалі заданне прыдумаць  самім казку. Мерапрыемства прайшло весела і захапляльна. Казачнае падарожжа атрымалася цікавым і пазнавальным. Дзеці паабяцалі наведваць бібліятэку, каб пачытаць кніжкі, пагуляць у гульні і з цікавасцю і пользай бавіць час на канікулах.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.