Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Як крынічка звініць роднае слова

Да Мiжнароднага дня роднай мовы на паэтычны вянок “Як крынічка звініць роднае слова” ў раённую бібліятэку былі запрошаны вучні 6 “Б” класса ДУА “Гімназія №1 імя Д.І. Валковіча г.Масты”

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без носьбіта.

У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія ўслаўляюць беларускую мову. Гэта – Міхась Пазнякоў, Людміла Кебіч, Мікалай Шабовіч, Яўгенія Янішчыц, Міхаіл Бушлакоў і другія.

Вучні паслухалі вершы, паглядзелі відэазамалёўкі пра пісьменнікаў, прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях, якія выявілі лепшых знаўцаў беларускай мовы.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.