Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Гудзевіцкая хата Деда Мароза

Снежань – самы чароўны час! Ужо адчуваецца дыханне Новага года, усе рыхтуюцца і чакаюць свята, асабліва дзеці.
І мы чакаем вас у Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі, каб усім разам акунуцца ў атмасферу чараўніцтва, цудаў і весялосці.
Гудзевіцкі музей падрыхтаваў новую зiмовую забаўляльную праграму «Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза». Гэта дзейства, у якім удзельнікі павінны прадэманстраваць хуткасць рэакцыі, нестандартнае мысленне і пачуццё гумару. Гэта цёплая атмасфера, яркія эмоцыі і час, праведзены сярод сяброў.
Вас чакаюць персанажы беларускай міфалогіі, пачастункі, гульні, конкурсы, жарты і весялосць!
Самае галоўнае – вязіце з сабой добры настрой, цёплы абутак і рукавіцы.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.