На карце вялiкага свету
Яна – як кляновы лiсток,
Песня гарачага лета,
Крынiчнай вады глыток.
I ты яе запомнi iмя,
Як неба, сонца i зару.
Твая зямля, твая Радзiма
Названа светла – Беларусь!
Мы ганарымся тым, што жывем у Беларусi. Наша Радзiма – гэта дзiўная краiна са сваiм цiкавым мiнулым, поўным легенд i паданняў, багатай культурнай спадчынай.
З мэтай пашырэння сваіх ведаў аб гiсторыi Беларусi, знаёмства са знакамiтымi людзьмi i славутымi мясцiнамi гарадоў Беларусi 2 лiпеня фiлiял “Стралецкая сельская бiблiятэка” запрасiў сваіх чытачоў на пазнавальную гадзiну “Якая яна, наша Беларусь?”.
Мерапрыемства праходзiла ў форме падарожжа па нашай роднай Беларусi. Удзельнiкi пазнавальнай гадзіны павiнны былi пераадолець наступныя станцыi: “Гарады Беларусi”, “Экалагiчная”, “Чым i кiм славiцца мой край”, “Дзякуй дзеду за Перамогу”, “Што ты ведаеш пра Беларусь?” i “Казачная”. Дзецi праверылi свае веды i пазналi шмат новага i цiкавага пра Беларусь.