![](https://mostylib.by/wp-content/uploads/0-02-05-c1904dc1a48344dbd5d34bc63203af3527b1c532dee888ea196aa0e413b4c6a6_b0200da9fec6e5fd.jpg)
У філіяле “Правамастоўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна пытанняў і адказаў “З прыродай на «Вы»” для вучняў ДУА “Правамастоўская сярэдняя школа”.
Мерапрыемства было накіравана на пашырэнне кругагляду і ведаў дзяцей аб прыродзе і беражлівых адносінах да яе. Дзеці мелі магчымасць праявіць сваю эрудыцыю, скласці правілы паводзін чалавека ў прыродзе, адказаць на пытанні віктарыны, адкрыць новыя факты з жыцця прыроды сваёй малой радзімы.
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/0-02-05-39ccf3b2cacead032ff81ba0acb2b8a430425cdf803f1374437eadbe6f422689_706ada48b8bcc446.jpg)
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/0-02-05-89dbd2015e6ded548e0179906b8a5aae924eec03fdf1c2c7b1a30ba28441b13d_2743630562b0c61.jpg)
![](http://mostylib.by/wp-content/uploads/0-02-05-de4c4b0f49a55c59318942158638c7c4b07d787c27caca54f901fb3c8c2c0b4e_836101d021f49f81.jpg)