Цветы из воздушных шаровофисные услуги

Ад зерня – колас, ад слова – мова

22 лютага ў філіяле “Правамастоўская сельская бібліятэка” прайшоў урок роднай мовы “Ад зерня – колас, ад слова – мова”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 5-7 класаў ДУА “Правамастоўская сярэдняя школа”.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення гэтага дня. Гаворка ішла  на беларускай мове і пра родную беларускую мову, якая засталася нам у спадчыну ад нашых дзядоў і прадзедаў. Чытачы слухалі вершы пра мову беларускіх паэтаў П.Броўкі, М.Танка, П.Макаля. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у моўных заданнях: “Дапоўні прыказку”, “Хуткамоўкі”, “Куфэрак слоў”.

Напрыканцы ўрока бібліятэкар пажадала ўсім любіць і ведаць родную мову.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Комментарии закрыты.